Гимн РГОО "БООР"
ГІМН
Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” (РДГА “БТПР”)
Музыка Ігара Лучанка
Словы Івана Басецкага
Беларусы так жывуць спрадвеку,-
Селішчы ля лесу, ля вады,-
Дзе прырода служыць чалавеку,
Ён аб ёй клапоціцца заўжды.
Прыпеў:
Ёсць статут у аб’яднанні адмысловы
Мудрыя і строгія радкі.
Паляўнічыя і рыбаловы
Зберагуць прыроду праз вякі.
Дапазна працуюць людзі зрання,
Егеры на варце і ўначы.
Ведаюць сакрэты палявання,
Як лясоў багацце берагчы.
Прыпеў
Нібы гаспадар руплівы ў хаце
Наша аб’яднанне будзе жыць!
Памнажаць прыроднае багацце
Тым свайму народу паслужыць.
Прыпеў